Беларусь гатова на працягу месяца прыняць прапановы ад кампаній, зацікаўленых удзельнічаць у будаўніцтва АЭС. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях будаўніцтва АЭС.

«З сённяшняга дня любая кампанія на працягу бліжэйшага месяца можа звярнуцца і прапанаваць свае паслугі па будаўніцтву АЭС, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы гэта зробім, каб пазбегнуць усялякіх спекуляцый, каб нас пасля не папракалі, што гэта рашэнне прынята кулуарна».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна яшчэ раз афіцыйна прапанаваць удзельнічаць у будаўніцтве АЭС франка-германскай кампаніі, а таксама японцам, амерыканцам і расіянам, калі яны праявяць зацікаўленасць. «Больш у свеце кампаній няма. Мы ім публічна прапануем, і гэтак жа публічна праз праз месяц у газетах апублікуем адказ. Яшчэ раз падкрэслю: каб не было спекуляцый», - адзначыў ён.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0