У Перу затрымалі жанчыну, якая спрабавала падысці да прэзідэнта Расіі Уладзіміру Пуціну, які прыбыў у Ліму на саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС), каб падарыць яму швэдар. Пра гэта сама затрыманая паведаміла ў эфіры мясцовай радыёстанцыі RPP.

Жанчына па імені Хуліяна Кастра патлумачыла, што з'яўляецца ўладальніцай малога бізнэсу па вытворчасці адзення. Пры спробе падарыць расейскаму лідару швэдар, выраблены яе прадпрыемствам, яна была затрыманая супрацоўнікамі службы бяспекі, а затым дастаўлена ў аддзяленне паліцыі для дачы паказанняў, распавяла жанчына, перадае РБК.

Па словах Кастра, раней у рамках саміту ёй удалося сустрэцца ў прадстаўнікамі заснавальніка сацыяльнай сеткі Facebook Марка Цукерберга.

Пуцін прыбыў у Ліму напярэдадні, 19 лістапада. Як чакаецца, у сталіцы Перу прэзідэнт правядзе шэраг двухбаковых сустрэч, уключаючы перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ.

Як адзначаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, у ходзе мерапрыемстваў на саміце не выключаецца таксама магчымасць сустрэчы «на нагах» з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?