Былога кіраўніка ПНР будуць судзіць за ўвядзеньне ваеннага становішча.

Такую пастанову прыняў сёньня Апэляцыйны суд.

Войцех Ярузэльскі, Чэслаў Кішчак і Станіслаў Каня абвінавачваюцца ва ўвядзеньні ваеннага стану ў Польшчы ў 1981 г., што пацягнула за сабой рэпрэсіі

Апэляцыйны суд адхіліў рашэньне ніжэйшай інстанцыі аб вяртаньні да Інстытуту нацыянальнай памяці акту абвінавачаньня.

Было зазначана, што сабраных матэрыялаў дастаткова, каб распачаць працэс.

Паводле radiozet.pl

Войцех Ярузэльскі нарадзіўся 6 чэрвеня 1923 г. у Кураве (Люблінскае ваяводзтва). У 1939 г. быў арыштаваны НКВД і высланы ў Казахстан. У 1943 г. уступіў у польскую армію, што фармавалася на тэрыторыі ССР. У 1960--1965 гг. -- начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўленьня Войска Польскага, з красавіка 1968 па лістапад 1983 г. міністар абароны. Браў удзел у падаўленьні Праскай вясны.

13 сьнежня 1981 г. абвясьціў аб увядзеньні ваеннага становішча ў Польшчы.

Частка дасьледчыкаў лічыць, што ўвядзеньне ваеннага становішча і рэпрэсіі супраць "Салідарнасьці" выратавалі Польшчу ад чарговай савецкай акупацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0