У Стамбуле ў гэтую суботу прайшлі акцыі пратэсту супраць законапраекта, які адмяняе пакаранне для мужчын за сэкс з непаўналетнімі дзяўчынкамі, калі яны з імі жэняцца.

Па ацэнцы агенцтва Франс прэс, на вуліцы горада выйшлі як мінімум 3 тысячы чалавек.

Пратэстоўцы скандавалі лозунг: «Мы не замоўкнем. Мы не скарымся». Яны патрабуюць адмовіцца ад прыняцця гэтага закону.

Праціўнікі закона мяркуюць, што ён фактычна легалізуе згвалтаванне непаўналетніх. Супраць закона выступілі апазіцыйныя палітыкі і многія вядомыя людзі ў Турцыі.

Акцыі пратэсту прайшлі і ў іншых буйных турэцкіх гарадах.

Па дадзеных Франс прэс, на мітынгах гучалі і антыўрадавыя лозунгі. Напрыклад, былі банеры з заклікам да кіруючай Партыі справядлівасці і росту «прыняць свае рукі ад майго цела».

Закон прапанаваў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган. Урад настойвае на тым, што гэты закон дазваляе вырашыць праблемы, звязаныя з распаўсюджанай у Турцыі традыцыяй шлюбаў з непаўналетнімі.

У чацвер закон у першым чытанні быў ухвалены парламентам. У бліжэйшыя дні пройдзе яго другое чытанне. Калі закон будзе прыняты, з турмаў змогуць выйсці мужчыны, якія адбываюць тэрміны за сэксуальныя адносіны з непаўналетнімі.

Узрост згоды ў Турцыі - 18 гадоў. Пры гэтым у краіне, асабліва ў сельскай мясцовасці, папулярныя раннія шлюбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?