Большасць немцаў выступае за тое, каб Ангела Меркель (Angela Merkel) засталася на пасадзе фэдэральнага канцлера на новы тэрмін. Такое жаданне выказваюць 55 працэнтаў рэспандэнтаў, 39 працэнтаў - выступаюць супраць, сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам Emnid. Пра гэта ў нядзелю, 20 лістапада, паведамляе штотыднёвік Bild am Sonntag.

Прыведзеныя вынікі азначаюць, што папулярнасць старшыні Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) сярод германскіх выбаршчыкаў за апошні час прыкметна павысілася. Толькі ў жніўні за далейшае знаходжанне Меркель на пасадзе канцлера выступалі толькі 42% немцаў, 50% - былі супраць.

Ангела Меркель прызначыла на вечар 20 лістапада прэс-канферэнцыю, на якой, як чакаецца, яна аб'явіць, ці будзе дамагацца паста федэральнага канцлера ў чацвёрты раз. У ХДС мяркуюць, што на выбарах 2017 года 62-гадовая Меркель будзе зноў змагацца за пасаду кіраўніка ўрада ФРГ.

На сустрэчы з лідэрамі партыі ХДС Ангела Меркель абвясціла пра сваё жаданне зноў балатавацца на пасаду канцлера ФРГ.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?