Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд у дачыненні да Юрыя Бандарэнкі, які на пасадзе дырэктара адной са сталічных гімназій атрымаў хабар за спрыяльнае вырашэнне пытання аб залічэнні дзіцяці ва ўстанову адукацыі.

Ён прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання, перадае БЕЛТА з залы суда. У былога дырэктара будзе канфіскаваная маёмасць — кватэра ў Мінску, дзве машыны і некалькі зямельных участкаў. Акрамя таго, суд забараніў Юрыю Бандарэнку цягам 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Дзеянні Юрыя Бандарэнка кваліфікаваныя па ч.1 арт.430 КК.
Пракурор адзначыў, што ў ходзе допытаў падчас папярэдняга расследавання мужчына сваю пазіцыю па абвінавачванні мяняў. Першапачаткова ў паказаннях пацвярджаў, што сапраўды прымаў грашовыя сродкі, але з мэтай накіраваць на патрэбы гімназіі. Далей, пасля прад'яўлення абвінавачвання, ён тлумачыў, што грошы прымаў у асабістых патрэбах.
Юрый Бандарэнка сваю віну прызнаў цалкам.
Як паведамлялася, мужчына абвінавачваецца ў тым, што 18 жніўня ў кабінеце за залічэнне дзіцяці ў пяты клас атрымаў ад яго бацькі $500.
Каментары