Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада ажыццявіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Запланаваныя перагаворы Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Яны абмяркуюць «найбольш актуальныя пытанні парадку дня беларуска-расійскіх адносін, пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, развіццё інтэграцыйных працэсаў, сітуацыю ў рэгіёне і свеце».

Акрамя таго, у храме Хрыста Збавіцеля Лукашэнка і Пуцін прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў сваё 70-годдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0