Жыхар аграгарадка Алекшыцы у Гродзенскай вобласці падазраецца ва ўгоне машыны па артыкуле 214 КК.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, хлопец вырашыў стаць аўтамабілістам, аднак для гэтага ён не купляў сабе машыну, а скраў яе. Малады чалавек 1998 года нараджэння даведаўся, што адзін з гаражоў у населеным пункце не закрыты і там стаіць «Фольксваген Гольф». Уладальнік часова з'ехаў за мяжу, таму машына фактычна не эксплуатавалася.

Юнак змог завесці аўтамабіль і ездзіў на ім на працягу тыдня. А калі машына зламалася, то кінуў на аўтадроме навучальнай установы, у якой вучыўся.

Уладальнік «Фальксвагена» яшчэ не ведае, што яго машыну сагналі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?