Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Трагедыя адбылася 20 лістапада. «Пад вокнамі інтэрната, які належыць Беларуска-Расійскаму універсітэту, было знойдзенае цела 20-гадовага студэнта гэтай ВНУ з прыкметамі падзення з вышыні», — сказала Аксана Салянюк. Выяўлена, што малады чалавек пражываў у гэтым інтэрнаце.

Папярэдне, прычынай смерці стала траўма, атрыманая пры падзенні з вышыні.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая дасць магчымасць устанавіць дакладную прычыну смерці. Следчыя вывучаць усе магчымыя версіі таго, што адбылося, у тым ліку гвалтоўныя. Па выніках праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?