Судзьдзя Рыта Шаграй таксама аштрафавала Міхаіла Пашкевіча на 10 базавых велічыняў (350 тыс. рублёў), а журналістку Радыё Свабоды Любоў Лунёву на восем б.в. (280 тыс. рублёў). Абаіх — за непавагу да суду.
Як паведаміў Анатоль Лябедзька Любоў Лунёва шэптам адказала камусьці па тэлефоне, штоц япер яна знаходзіцца ў судзе, а Пашкевіча за тое, што заявіў: «Я на ідыёцкія пытаньні не адказваю», паведамляе прэс-служба АГП.
Нагадаем, што моладзевы актывіст быў затрыманы ўвечары 28 чэрвеня ў Менску, калі вяртаўся з паседжаньня палітрады АГП. Пашкевіча затрымалі на чыгуначным вакзале за нібыта нецэнзурную лаянку.
Хлопца адвезьлі ў спэцпрыёмнік‑разьмеркавальнік на Акрэсьціна, дзе пратрымалі дзьве ночы.
Паколькі Міхаіл раней быў асуджаны да гэтак званай «хатняй хіміі» (Справа 14‑ці), то любое правапарушэньне, а тым больш адміністрацыйны арышт можа пацягнуць за сабой зьняволеньне.