«Сёлета мы ўкаранілі новую тэхналогію па ахоўных слаях. Спецыялістамі нашага аб'яднання сумесна з БНТУ і кітайскімі спецыялістамі ўкаранёная новая тэхналогія нанясення ахоўных слаёў з прымяненнем шкловалакна», — сказаў ён.

Паводле слоў Жамоздзіка, сёлета работы выкананыя на пяці вуліцах на плошчы 155 тыс. кв. м. Новае пакрыццё нанесенае на вуліцах Свіслацкай (ад МКАД да вуліцы Машынабудаўнікоў), Машынабудаўнікоў (ад Галадзеда да Свіслацкай), Бачылы (ад МКАД да Свіслацкай), Цімашэнкі (ад Прытыцкага да Панамарэнкі), праспекце Пушкіна (ад Прытыцкага да Альшэўскага).

Жамоздзік адзначыў, што гэтая тэхналогія дазваляе павялічыць тэрмін эксплуатацыі дарог паміж рамонтамі на тры-пяць гадоў. Пры гэтым тэхналогія не занадта дарагая. «Калі мы яе распрацавалі і выкарыстоўваем, на тое былі эканамічныя разлікі», — сказаў кіраўнік. Ён запэўніў, што гэтая тэхналогія будзе выкарыстоўвацца і ў наступным годзе.

Усяго, дадаў Жамоздзік, сёлета рамонт вулічна-дарожнай сеткі ў сталіцы выкананы на плошчы 730 тыс. кв. м, з якіх ямачны рамонт — больш за 200 тыс., рамонт з поўнай заменай пакрыцця праезнай часткі — на 28 вуліцах (355 тыс. кв. м).

На пытанне пра выкарыстанне новых процігалалёдных матэрыялаў у Мінску спецыяліст адказаў: «Мы прымяняем соль у чыстым выглядзе і пясчана-саляную сумесь. Пакуль больш нічога не выкарыстоўваем. У іншых краінах таксама нічога лепшага па суадносінах кошту і якасці не знойдзена. Ведаю, што ў Швецыі прымяняюць іншыя матэрыялы, у тым ліку гранітную крошку. Але гэта вельмі дорага і ў нас іншыя ўмовы надвор'я, каб іх выкарыстоўваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0