Улада55

У пятніцу ў Беларусь прыляціць прэм’ер-міністр Славакіі — ад 2010 года найвышэйшага ўзроўню візіт з ЕС

Як стала вядома «Нашай Ніве» з дыпламатычных колаў, 25 лістапада з аднадзённым візітам у Беларусь прыбудзе прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца.

У праграме візіта запланаваныя сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам Беларусі, адкрыццё новага офіса пасольства (яно застанецца па ранейшым адрасе, але пераедзе на іншы паверх), ускладанне кветак на плошчы Перамогі, а таксама візіт у Віцебск, дзе дзейнічае славацкая фармацэўтычная кампанія «Націвіта».

Роберт Фіца ад 2012 з’яўляецца прэм’ер-міністрам Славакіі, ён прадстаўнік левай партыі «Курс — сацыяльная дэмакратыя».

Часта Фіца называюць прарасійскім палітыкам, але гэта не зусім так. Славакія вядзе палітыку, якая найперш прадугледжвае ўласныя інтарэсы. У 2014 годзе па тэрыторыі Славаччыны быў збудаваны газапровад для рэверсу газу ва Украіну, калі суседка аказалася ў стане канфлікту з Расіяй.

Візіт Фіца — гэта найбольш высокі візіт прадстаўніка Еўрасаюза ў Беларусь ад 2009—2010 гадоў, калі ў Мінск прыязджалі прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі і прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны1

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

Wargaming прыпыніў працу офіса ў Кіеве

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся9

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ10

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць