Улады дазволілі мітынг і шэсце да гадавіны Слуцкага збройнага чыну, распавёў адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.

«Акцыя пройдзе 26 лістапада, у суботу, у традыцыйным фармаце: другі год запар мы праводзім шэсце, раней падавалі толькі на мітынг», — распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.

Ён адзначыў, што сёлета шэсце будзе больш працяглым па маршруце. «Плануецца даволі шмат удзельнікаў. Асобна ад Мінска плануюць пад’язжаць іншыя рэгіёны. Чакаю, што будзе яшчэ лепей, чым летась, бо да арганізацыі акцыі далучыўся Рух «За Свабоду», — дадаў абласны каардынатар.

Падрабязнасці акцыі тут >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0