Сёння раніцай Сяргей Міхалок і Ко абвясцілі пра канцэрт 30 снежня ў сталічным Prime Hall. І ўжо да дзвюх гадзін дня беларусы скупілі 70% квіткоў, піша tut.by.

У 2014-м галоўная група Беларусі на чале з Сяргеем Міхалком абвясціла пра распад. Але Сяргей Міхалок не гатовы так проста адпусціць той неймаверны стан і атмасферу, якія былі на канцэртах калектыву ў ранейшыя часы. «Ляпіс-98» — гэта барабаны Дзяніса Шурава, бас Дзяніса Стурчанка, трамбон Івана Галушкі, труба Уладзіслава Сянкевіча і гітара Паўла Трацяка. І мяркуючы па актыўным старце продажаў, не гатовыя адпускаць гурт і беларускія прыхільнікі.

Нагадаем, што ў пачатку красавіка 2016 года Міхалок абвясціў аб стварэнні праекта «Ляпіс-98» — гурту, які будзе выконваць хіты «Ляпіса Трубяцкога», створаныя за апошнія 25 гадоў. Першы канцэрт адбыўся 21 красавіка ў Харкаве, пасля чаго гурт выступаў у Кіеве, Львове, Адэсе, Празе, Гамбургу і іншых гарадах. У Мінску канцэрт пройдзе ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0