Нацыянальны сход В'етнама прагаласаваў за адмову ад двух сумесных з Расіяй і Японіяй праектаў па будаўніцтву атамных электрастанцый. На рашэнне паўплываў рост кошту праектаў і зніжэнне попыту на электраэнергію, піша ВВС.

Парламент галасаваў за зачыненымі дзвярыма. Прадметам слуханняў стала прапанова ўрада спыніць праект.

Праект па будаўніцтву АЭС «Ніньтхуан-1» сумесна з расійскім «Атамбудэкспартам» улады В'етнама ўхвалілі ў 2009 годзе. Расія была гатовая выдаць на будаўніцтва станцыі крэдыт у 8 млрд даляраў, які можна параўнаць з сумай, якую ў крэдыт гатовая была даць Японія.

«Ніньтхуан-1» магла стаць першай АЭС у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Аднак 10 лістапада ў прэсе з'явіліся паведамленні аб тым, што ўрад краіны вырашыў адмовіцца ад праекту. Паводле Wall Street Journal, зніжэнне эканамічнага росту ў В'етнаме прывяло да падзення попыту на электраэнергію, а па кошце атамная энергія цяпер не можа канкураваць з іншымі відамі паліва.

Акрамя таго, на рашэнне в'етнамскіх уладаў мог паўплываць значны памер знешняга доўгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?