Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» 23 лістапада аб'яўляе зніжкі 15-25%, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На 20% ніжэйшыя будуць цэны на агародніну і фрукты, што прадаюцца ў сезоннай частцы рынку, мясныя паўфабрыкаты, мяса птушкі, спецыі, сухафрукты, арэхі, бакалею, свежамарожаную рыбу, штучныя і жывыя кветкі, чай, каву, прадметы гаспадарчага прызначэння. Таннейшыя на 15-20% будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы.

Зніжка ў памеры 20 працэнтаў прадугледжана на абедзеннае меню ў сталовай, выпечку ўласнай вытворчасці, кулінарыю, разліўную каву, саленні. У гандлёвым павільёне крытай часткі рынку абутак абыдзецца пакупнікам на 25% танней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?