Француз у атрыманым у спадчыну доме знайшоў каля цэнтнера золата ў злітках і манетах, паведамляюць інфармагенцтвы.

Мужчына захацеў вывезці старую мэблю з дома ў горадзе Эўро. І аказалася, што ў пакоях гэтага дома засталіся прыхаваныя былым уладальнікам скарбы. Скарб аказаўся важкім — 5 тысяч манет, два зліткі вагой па 12 кг і 37 зліткаў па 1 кг. Скарбы ацэненыя ў 3,5 млн еўра (прычым 45% гэтай сумы належыць дзяржаве).

Шчаслівы спадчыннік прыняў рашэнне прадаць свае залатыя знаходкі на аўкцыёне. Пакупнікамі сталі і французы, і тыя, хто прыехаў на аўкцыён у Эўро з іншых краін.

Дарэчы, золата было набытае ў 50-60 гадах мінулага стагоддзя абсалютна легальна — пра гэта сведчаць знойдзеныя ў доме дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0