Reuters.com

Reuters.com

Кіраўнік еўрапейскага лаўкостараў Ryanair Майкл О'Ліры заявіў, што ў бліжэйшае дзесяцігоддзе квіткі на авіярэйсы кампаніі могуць стаць бясплатнымі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на канферэнцыі Airport Operators Association у Лондане.

«Задача, якая стаіць перад намі ў будучыні, заключаецца ў тым, каб працягваць зніжаць кошт квіткоў», — прыводзіць яго словы The Guardian. «Як мне бачыцца, у бліжэйшыя пяць-дзесяць гадоў авіябілеты ў Ryanair будуць бясплатнымі. У гэтым выпадку ўсе рэйсы будуць запоўненыя і мы будзем атрымліваць грошы, дзелячы з аэрапортамі выручку, атрыманую ад пасажыраў, якія робяць пакупкі ў крамах аэрапортаў», - дадаў ён.

О'Ліры растлумачыў, што цяпер еўрапейскія аэрапорты выходзяць з усё больш прывабнымі прапановамі да авіякампаніі. У далейшым скарачэнне або адмена розных збораў, якія цяпер прыходзіцца аплачваць авіякампаніі, дазволіць у канчатковым выніку зрабіць авіябілеты бясплатнымі.

«Мяркую, гэта адбудзецца», - сказаў О'Ліры. «Не адбудзецца ў Хітроў або ў іншых буйных аэрапортах, але ў многіх больш дробных аэрапортах, хто зацікаўлены ў прыросце пасажырапатоку, гэты працэс ужо пачынае адбывацца, зніжэнне збораў аэрапорта і некаторых іншых таксаў», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?