У мінскім метро найчасьцей пасажыры церпяць ад злодзеяў на станцыі «Пушкінская». З пачатку года там зафіксаваныя 21 выпадак крадзяжоў.

Праўда, «лідэрам» па колькасці такіх здарэнняў да закрыцця была станцыя «Кастрычніцкая», але да восені яна не працуе.

Таксама злодзеі нярэдка «адзначаюцца» на станцыях «Купалаўская», «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры». Самымі бяспечнымі аказаліся станцыі метро «Першамайская», «Маладзёжная» і «Парк Чалюскінцаў».

На іх злодзеі ад пачатку 2008 года ніводнага разу не спакушаліся на маёмасць пасажыраў, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на агенцтва «Мінск‑навіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0