Па гэтым артыкуле Канстанціну Бурыкіну пагражаюць папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў, або арышт тэрмінам да шасці месяцаў, або абмежаванне волі тэрмінам да пяці гадоў, або пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці.

Як стала вядома «Нашай Ніве» 22 лістапада, некалькі дзён таму быў затрыманы праваслаўны святар з Гатава Канстанцін Бурыкін.

Затрыманне, па непацверджанай інфармацыі, адбылося ў пятніцу, па ягоным прылёце з ЗША, дзе ён знаходзіўся па лініі Федэрацыі паўэрліфтынгу. Затрымлівала яго, імаверна, ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў.

Бурыкін быў вядомы з часоў сваёй актыўнасці ў неанацысцкай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства», або РНЕ.

У 2014 годзе стаўся скандал, калі раскрылася, што ў святара з тых часоў на плячы застаецца свастыка. Тады Бурыкін у інтэрв'ю СМІ адрокся сваіх былых захапленняў.

Пры гэтым ён захоўваў кантакты з прарасійскай арганізацыяй «Румол», на базе ягонага прыходу гэтая суполка праводзіла спаборніцтвы.

Затрыманы «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0