Учора Сяргей Міхалок і Ко абвясцілі пра канцэрт 30 снежня ў сталічным Prime Hall. І крыху больш чым за суткі беларусы купілі ўсе квіткі.
— Квіткоў на канцэрт няма зусім, — пацвердзілі TUT.BY арганізатары канцэрта. — Гэта ўнікальны выпадак у гісторыі беларускай канцэртнай дзейнасці, калі за суткі прададзеныя ўсе квіткі. Такога ажыятажу не было ні на аднаго артыста, тым больш беларускага.
— Чаму тады выбралі такую сціплую па памерах пляцоўку, як Prime Hall?
— Сяргею Міхалку і гурту важна бачыць і адчуваць гледача. На буйной пляцоўцы не атрымалася б шчыльнага кантакту з аўдыторыяй.
0
0
0
0
0
0