Гістарычную экспазіцыю піянерскага руху створаць у Гомелі. Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднанне «Беларуская Рэспубліканская Піянерская арганізацыя» Арцём Карпенка, піша БелТА. 

brpo.by

Экспазіцыя размесціцца ў Гомельскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна. Яна будзе прэзентаваная ў маі 2017 года. Падзея будзе прымеркаваная да святкавання 95-годдзя Усесаюзнага піянерскага руху.

Пакуль жа Гомельская абласная піянерская арганізацыя запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у стварэнні экспазіцыі, для чаго спецыяльна ініцыявала збор тэматычнай атрыбутыкі. Экспанаты можна прыносіць у Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя А.І. Герцэна і цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці.

«Насельніцтва можа перадаць у музей любыя прадметы, так ці інакш звязаныя з піянерскім рухам. Гэта могуць быць піянерскія гальштукі, значкі, школьная форма, а таксама граматы, дыпломы, фатаграфіі, іншыя гістарычныя дакументы», — сказаў Арцём Карпенка. Паводле яго слоў, музей ствараецца з мэтай умацавання піянерскіх каштоўнасцяў і прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы захавання гістарычнай памяці піянерскага руху.

Экспазіцыю плануецца зрабіць перасоўнай, і пасля яе афіцыйнага адкрыцця ў Гомелі яна будзе прэзентаваная ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?