Жаночая зборная Беларусі, якая заняла другое месца ў групе «G», возьме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы-2017.
Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе зборнай Францыі над камандай Харватыі ў заключным матчы кваліфікацыйнага раўнда Еўрабаскета (84:65) у квартэце «В». На ЧЕ-2017, акрамя пераможцаў адборачных груп, патрапілі таксама шэсць з дзевяці зборных, якія занялі другія месцы з лепшымі паказчыкамі: беларускі, якія фінішавалі шостымі ў дадзеным рэйтынгу, абышлі дзяўчат з Ізраіля, Швецыі і Харватыі.
Рэйтынг каманд, якія занялі ў адборачных групах другія месцы: 1. Латвія, 2. Грэцыя, 3. Сербія, 4 Славакія, 5. Чарнагорыя, 6. Беларусь, 7. Ізраіль, 8. Швецыя, 9 Харватыя.
Чэмпіянат Еўропы-2017 пройдзе 16-25 чэрвеня ў Чэхіі, лёсаванне турніру адбудзецца 9 снежня.