Фігуркі трох каралёў прыносяць Ісусу дары з Амазону на сегвэях, а Юзаф робіць сэлфі з немаўлём.

Марыя ў стаенцы трымае каву з папулярнай сеткі кавярняў і робіць дакфэйс («вусны вутачкай»).

Жывёлы ў хляве, дзе нарадзіўся Ісус, ядуць 100% арганічны корм без глютэну.

Усе гэтыя і іншыя дробныя дэталі з'яўляюцца часткай каляднай хіпстарскай стаенкі. 

Такую незвычайную калядную стаенку можна нават набыць за $129.99.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?