Калі б рэферэндум аб выхадзе Брытаніі з Еўрасаюза адбываўся сёння, вынік яго быў бы зусім іншы. Як паказала даследаванне фонду Бертэльсмана, настроі еўрапейцаў дэманструюць процілеглыя тэндэнцыі. Апошнія паўгода падтрымка адзінства Еўрасаюза вырасла ва ўсіх вялікіх краінах ЕС, апрача Іспаніі.

У прыватнасці, у Брытаніі сёння 56% людзей прагаласавалі б за тое, каб застацца ў ЕС. Доля праціўнікаў ЕС скарацілася да прыкладна 40%.

Доля прыхільнікаў еўрапейскага адзінства ў Германіі складае амаль 70%, а ў Польшчы — больш за 75%.

Сацыёлагі тлумачаць гэта эфектам эканамічнай нестабільнасці ў Брытаніі пасля рэферэндуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?