Калі б менскія сьвятлафоры былі людзьмі, магчыма, у гэты дзень яны хадзілі б па вуліцах у ня вельмі цьвярозым стане й шчасьліва пераморгваліся рознымі сыгнальнымі колерамі.

1 ліпеня 1928 году — на цэнтральных вуліцах Менску ўсталяваныя першыя чатыры сьвятлафоры для рэгуляваньня дарожнага руху. Адмыслова распаўсюджаная аб’ява тлумачыла грамадзянам сэнс кожнага сьвятлафорнага колеру, піша газэта Звязда.

Па адных зьвестках, першы сьвятлафор быў усталяваны на цяперашняй вуліцы Карла Маркса, па іншых — на скрыжаваньні Кірава і Бабруйскай альбо нават Леніна і Савецкай.

Першы ж у гісторыі сьвятлафор быў усталяваны 10 сьнежня 1868 году ў Лёндане перад будынкам Парляманту. Сьветлафор вынайшаў Дж. П. Найт, які праектаваў чыгуначныя сэмафоры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?