24 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную стратэгіі развіцця айчыннага машынабудавання. На ёй было заяўлена, што сітуацыю трэба кардынальным чынам выпраўляць і для гэтага, нібыта, ёсць «вялізныя рэзервы». Кіраўнік дзяржавы лічыць, што «трэба з пункту гледжання эканомікі настроіцца на ваенны лад» і працаваць. «Вытрымаем эканамічна, будзем жыць», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю ў Расіі. Як вядома, днямі кіраўнік Беларусі наведваў Маскву і сустракаўся з Уладзімірам Пуціным, але пра змест іх размовы амаль нічога не было вядома.

«Так, катастрофа ў Расіі, але Расія розная, сёмая частка сушы, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі тэлеканал «Беларусь 1». — Грошай там нямерана, але зразумела, што грошы пахавалі. Але ж яны ў нечым маюць патрэбу, выцягвайце гэтыя грошы. Размаўляйце з людзьмі. Ніхто ж Расію ў бездань не перакуліць. Расія ўсё роўна будзе жыць. Ёй патрэбны і трактар, і камбайн патрэбны. Усё патрэбна. І тут трэба працаваць».

Лукашэнка даручыў ураду мабілізаваць рэсурсы і сілы, каб змяніць сітуацыю ў машынабудаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?