Магнус Карлсен (злева) змог зраўняць лік матчу з Сяргеем Каракіным. Фота: Justin Lane
У 10-й партыі матчу за сусветную шахматную карону гросмайстар з Крыма, які прыняў расійскае грамадзянства, Сяргей Каракін саступіў дзейнаму чэмпіёну свету нарвежцу Магнус Карлсену, паведамляе Бі-бі-сі.
Такім чынам, па выніках 10 партый, восем з якіх завяршыліся ўнічыю, лік у матчы зраўняўся — 5:5.
Дзясятая партыя працягвалася каля шасці з паловай гадзін. Белымі гуляў Карлсен. Здзейсніўшы памылку пад ціскам у абароне перад другім кантролем часу, Каракін быў вымушаны прызнаць паразу на 75-м ходзе.
Адзінаццатая партыя адбудзецца ў суботу, Каракін будзе гуляць белымі фігурамі.
Увесь матч складаецца з 12 партый. Апошняя партыя запланаваная на 28 лістапада.
Чытайце таксама: