Анры Шушан і Веніямін Галынкін. Фота sun-sentinel.com

Анры Шушан і Веніямін Галынкін. Фота sun-sentinel.com

Паводле Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў, Шушан і Галынкін намерваліся паставіць у Ірак і Судан 500 тысяч адзінак боепрыпасаў для 23-мілімэтровых зэнітных гармат. У ЗША экспарт зброі і боепрыпасаў у гэтыя краіны забаронены.

Кошт плянаванай пастаўкі быў ацэнены на 1 мільён даляраў.

Паводле сьледзтва, Шушан падрабіў дакумэнты, каб паказаць, што боепрыпасы экспартуюцца легальна на Кіпр і ў іншыя краіны. Галынкін, які меўся дапільнаваць высылкі боепрыпасаў і забясьпечыць перавод грошай, прыляцеў у ЗША 13 лістапада. Пасьля затрыманьня ён тлумачыў праваахоўнікам, што ў Беларусі да яго зьвярнуўся сябар з Сырыі. Ён прапанаваў Галынкіну 2,5 тысячы даляраў, каб той зьезьдзіў у ЗША і праверыў «паляўнічыя стрэльбы». Беларус прызнаўся, што ведаў суму зьдзелкі — мільён долараў, а таксама суму задатку — 100 тысяч, але не думаў, што гаворка ідзе пра боепрыпасы да зэнітнай зброі.

Баранавіцкае выданьне Intex-Press паведамляе, што Веніямін Галынкін — адзін з уплывовых бізнэсмэнаў Баранавічаў. Свой бізнэс ён пачынаў з продажу цукровай ваты напярэдадні развалу СССР. Да сярэдзіны 90-х у Галынкіна ўжо былі швейная вытворчасьць, некалькі крамаў і аўтазаправак, выдавецкі бізнэс (ён зьяўляўся заснавальнікам газэты «Шаг»). Сёньня бізнэс Галынкіна звузіўся да невялікага гатэлю, аграсядзібы ў пабудове і некалькіх аб’ектаў нерухомасьці, якія ён здае ў арэнду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0