Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 26 лістапада, ноччу па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Па поўдні слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём у паўночных і цэнтральных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу мінус 4 — плюс 1°С, днём плюс 1—7°С.

У Мінску воблачна, кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 1—3°С.

У нядзелю, 27 лістапада, на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу ў паўночных і цэнтральных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём мінус 1 — плюс 5°С.

У Мінску воблачна, кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 15—18 м/с, днём да 14 м/с. Тэмпература ноччу плюс 1—3°С, днём каля 3°С цяпла.

«Далей пахаладае У пачатку наступнага тыдня ўслед за халодным фронтам на тэрыторыю краіны чакаецца паступленне халодных паветраных мас арктычнага паходжання з поўначы Еўропы, што прывядзе да паніжэння тэмпературы паветра», — паведаміў Рабаў.

У панядзелак, 28 лістапада, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і днём па захадзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0