«Мы запусцілі тэлеканал інавяшчання UATV. Ён прысутнічае ў нашым з вамі рэгіёне, гэта значыць, са спадарожнікавай талеркі яго можна лавіць у Беларусі. Пасля сустрэчы нашых прэзідэнтаў, на якой была дасягнутая пэўная дамоўленасць пра абмен інфармацыйным прадуктам, мы некалькі разоў размаўлялі са спадарыняй Ананіч (міністрам інфармацыі Беларусі — рэд.) з мэтай уключыць у беларускія кабельныя сеткі ўкраінскі тэлеканал. Наўзамен мы ўключаем беларускі тэлеканал, — распавёў Бідзенка. — Мы не можам ўвесці цэнзуру на UATV, але мы можам гарантаваць, што там не будзе ніякіх рэчаў, якія б неслі пагрозу дзяржаўнасці Беларусі. Але там можа быць нешта, што не спадабаецца Расіі».

Па словах Бідзенкі, беларускі бок адказаў, што зразумеў дамоўленасць прэзідэнтаў па-іншаму. Што будзе створаны часткова камерцыйны сумесны беларуска-ўкраінскі тэлеканал па сваёй скіраванасці падобны да забаўляльнага канала «1+1» ва Украіне.

«Толькі так беларускі бок сітуацыю і бачыць, — кажа Бідзенка. — Але, паколькі ў нас няма такіх магчымасцяў і паўнамоцтваў, мы далей рухацца не можам. Гэта значыць, мы можам альбо абмяняцца тэлеканаламі, альбо чакаць нейкага іншага рашэння беларускага боку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0