Такая дамоўленасць дасягнутая па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіца.

БелТА

Перспектыўным таксама бачыцца супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы, сферы інфармацыйных тэхналогій, сельскай гаспадарцы, турызме.

Як паведаміў журналістам Андрэй Кабякоў, у час перагавораў падрабязна абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў беларуска-славацкага ўзаемадзеяння. Пры гэтым ключавым напрамкам узаемадзеяння з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Гэты візіт славацкай дэлегацыі мае асаблівую значнасць як для развіцця двухбаковых адносін, так і ў кантэксце пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС. «Разлічваем на садзейнічанне славацкага боку далейшаму развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку па лініі «Усходняга партнёрства», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Садзейнічаць рэалізацыі намечаных планаў будзе беларуска-славацкая сумесная камісія па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Яе пасяджэнне плануецца ў першым квартале 2017 года.

У сваю чаргу Роберт Фіца прапанаваў правесці ў Славакіі форум прадпрымальнікаў дзвюх краін, а таксама падпісаць двухбаковае пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?