Супрацоўнікі УУС Гомельскага аблвыканкама затрымалі ў Гомелі групу фальшываманетчыкаў, паведамляецца на сайце ведамства.

Затрыманыя трое жыхароў абласнога цэнтра, 22-гадовая дзяўчына і двое 37-гадовых мужчын. Падчас ператрусу ў іх выяўленыя і канфіскаваныя 42 фальшывыя банкноты наміналам Br10 кожная.

Факт падробкі грашовых купюр пацвердзіла і экспертыза. Купюры наміналам Br10 Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2009 года выпуску выкананыя спосабам каляровы кропельна-струменевага друку.

Па месцы жыхарства аднаго з затрыманых канфіскаваны ноўтбук, прылада для друку каляровых малюнкаў, іншая камп'ютарная тэхніка. У гамяльчанкі канфіскаваны сістэмны блок камп'ютара.

Падазраваныя затрыманыя. У іх дачыненні распачатая крымінальная справа. У цяперашні час праводзіцца комплекс аператыўных і следчых мерапрыемстваў для высвятлення ўсіх прычын і абставін здзяйснення дадзенага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?