З 1 ліпеня 2008 году перадачы радыёстанцыі можна слухаць на доўгіх хвалях LW (Long waves) на частаце 198 кГц.


Дзякуючы ўваходу перадач замежнага вяшчаньня Польскага радыё на доўгія хвалі значна павялічваецца якасьць прыёму нашай радыёстанцыі. Акрамя таго, цяпер слухаць радыёперадачы з польскай сталіцы можна на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Перадачы Беларускай службы Польскага радыё на доўгіх хвалях выходзяць у эфір а 16.30 паводле менскага часу.

Нагадаем таксама, што на сёньняшні дзень передачы нашага радыё Вы можаце слухаць на кароткіх, сярэдніх, FM — хвалях, праз спадарожнік HOT BIRD ды празь Інтэрнэт.

Малюнак: чырвоным крыжыкам пазначана месца разьмяшчэньня антэны Польскага радыё, зь якой доўгія хвалі распаўсюджваюцца па ўсёй Эўропе. Зялёным колерам пазначаны дыяпазон упэўненага прыёму частаты 198 кГц у Беларусі.

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0