Прэзідэнт ЗША Барак Абама выказаў спачуванні сям'і Фідэля Кастра і заявіў, што ў час, калі лідар кубінскай рэвалюцыі сыходзіць, ЗША працягваюць руку дружбы народу Кубы. Абама лічыць, што гісторыя ацэніць уплыў Кастра на Кубу і свет, паведамляе Reuters.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама выказаўся пра смерць лідара кубінскай рэвалюцыі. Ён лічыць, што пасля смерці Кастра кубінскае грамадства будзе больш свабодным, перадае ТАСС.

Трамп назваў Кастра «жорсткім дыктатарам, які падвяргаў рэпрэсіям свой народ».

«Спадчына Фідэля Кастра — гэта расстрэльныя каманды, крадзеж, неймаверныя пакуты, беднасць і адмаўленне базавых правоў чалавека», — сказана ў паведамленні.

Трамп лічыць, што гэты дзень адзначыць пераход да будучыні, калі кубінскі народ будзе жыць свабодна. Будучы гаспадар Белага дома запэўніў, што яго адміністрацыя будзе рабіць усё магчымае, каб гарантаваць кубінскаму народу магчымасць пачаць шлях да росквіту і свабоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0