Мінскія пажарныя за тыдзень двойчы тушылі ўзгаранне ў адной і той жа кватэры.
Як паведамляе Мінскае ўпраўленне МНС, 25 лістапада ў 20.12 на лінію 101 паступіла інфармацыя аб узгаранні ў кватэры па вуліцы Альшэўскага, 73, у Фрунзенскім раёне сталіцы.
Па прыбыцці да месца выкліку было выяўлена, што адбылося загаранне канапы ў кватэры на другім паверсе пяціпавярховага дома. У выніку была пашкоджаная канапа, закураная кватэра.
Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Тыднем раней падраздзяленні МНС ужо выязджалі па дадзеным адрасе. І тады прычынай выкліку было ўзгаранне з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
0
0
0
0
0
0