«Пераадолелі гэты крызіс, ужо па ўсіх прыкметах я бачу, што рэцэсія скончылася», — заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ, паказаным у праграме «Тыдзень 24 гадзіны» 26 лістапада віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Учора ён удзельнічаў у мерапрыемствах Дня «Амкадора» ў Лагойску (Мінская вобласць).

Паводле слоў намесніка кіраўніка беларускага ўрада, «у Мінпрама ўжо 103% тэмп росту сёння». «А на 2017 год мы запланавалі 111,3%», — сказаў Сямашка.

Што тычыцца «Амкадора», то, паводле слоў віцэ-прэм'ера, для гэтай кампаніі «год скончыцца вельмі паспяхова». «І, напэўна, 130-135% будуць супастаўныя ў коштах у адносінах да 2016 года», — выказаў меркаванне Уладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?