Чэмпіянат Беларусі па футболе фактычна завершаны. А 16-й згуляе шматразовы пераможца турніру БАТЭ з «Гарадзеяй».

Фота са старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку

Фота са старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку

Мінскія «Крумкачы», які сёлета дэбютавалі ў першынстве і паказвалі неблагі вынік у першым коле, але зваліліся ў другім, у выніку фіншавалі на 11-м месцы.

Сёння «Крумкачы» ў заключным туры прайгралі «Мінску» з лікам 0:1.

У іх 9 перамогаў, 6 нічыіх і 15 паразаў. Баланс забітых і прапушчаных мячоў: 24—39.

БАТЭ — 67 (29 гульняў), Шахцёр — 59, Дынама Мінск — 55, Мінск — 53, Тарпеда-БелАЗ — 48, Віцебск — 42, Іслач — 41, Дынама Брэст — 40, Гарадзея — 38 (29), Славія — 35, Крумкачы — 33, Слуцк - 30, Нафтан, Нёман — 29, Белшына — 25, Граніт — 25.

Вышэйшую лігу пакідаюць «Белшына» і «Граніт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?