Прэс-служба ДАІ пракаментавала трагічную аварыю пад Баранавічамі, у якой п'яны выканаўца абавязкаў начальніка раённага ДАІ насмерць збіў жанчыну.

Начальнік ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк.

Начальнік ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк.

«Такі выпадак меў месца. Кіроўца — старшы дзяржаўтаінспектар, часовы выканаўца абавязкаў начальніка баранавіцкага ДАІ, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Наезд адбыўся каля 20:50 па-за пешаходным пераходам, за некалькі метраў ад яго», — распавяла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык. Яна адзначыла, што начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк сказаў, што «гэта ганьба для службы». «У нас вядзецца пастаянная праца з асабовым складам, прад'яўляюцца высокія патрабаванні да новых работнікаў, і мы будзем рабіць усё магчымае, каб такія людзі не працавалі ў ДАІ», — сказала Ганна Банадык.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова адзначыла, што СК распачата крымінальная справа ў дачыненні да часовага выканаўцы абавязкі па пасадзе начальніка аддзела ДАІ Баранавіцкага ГАУС, які падазраецца ў здзяйсненні ДТЗ, якое пацягнула смерць чалавека.

«Падазраваны затрыманы. З ім працуюць следчыя. Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя па частцы 4 артыкула 317 «Парушэнне ПДР кіроўцам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праведзены агляд месца здарэння, канфіскаваныя і прыцягнутыя да матэрыялаў справы рэчавыя доказы, праведзеныя следчыя эксперыменты, прызначаныя аўтатэхнічная, трасалагічная, судова-медыцынская і медыка-крыміналістычная экспертызы. Згодна з вынікамі агляду падазраваны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Праводзіцца расследаванне. Следства будзе хадайнічаць перад пракурорам аб прымяненні ў дачыненні да падазраванага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — паведаміла Юлія Ганчарова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?