Фота АзерТАдж.

Фота АзерТАдж.

«У гонар прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі была выстраена ганаровая варта. У міжнародным аэрапорце Гейдара Аліева беларускага лідара сустрэлі першы намеснік прэм'ер-міністра Ягуб Эюбаў, намеснік кіраўніка МЗС Халаф Халафаў і іншыя», — перадае агенцтва.

У праграме візіту прадугледжаны перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе. Лідары дзвюх краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, працу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу, спорту. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

Запланавана таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам краіны Артурам Расі-задэ.

На мінулым тыдні Лукашэнка даў інтэрв'ю азербайджанскаму інфармацыйнаму агенцтву Trend. Кіраўнік краіны высока ацаніў узровень беларуска-азербайджанскіх адносін і выказаў зацікаўленасць у перапрацоўцы азербайджанскай нафты на беларускіх НПЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0