1 снежня ў мінскім бары Bristle (вул. Альшэўскага, 10) адбудзецца вялікі супольны канцэрт гуртоў Vuraj і TonqiXod — гарачая сумесь сучаснага фольку і арт-року ў адным снежаньскім вечары.
Гурт Vuraj, які зарэкамендаваў сябе як пераадкрывальнік традыцыйных спеваў, паўстане перад публікай з новым гітарыстам і прэзентуе пошукі адметнага гучання.
А TonqiXod адыграе выкшталцоную праграму напярэдадні выхаду другога альбому, што прымеркаваны на зіму. Імаверна, што прагучыць нешта дагэтуль нечуванае.
Пачатак у 19:00
Квіткі папярэдне — 8 руб., у дзень канцэрту — 10 руб.
Даведкі па тэлефонах +375296500108, +375295673906.
Сачыце за падзеяй у сацыяльных сетках: VK, FB.