Вядомы расійскі тэлевядоўца Мікалай Драздоў на Suzuki Grand Vitara збіў 53-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў неналежным месцы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Драздоў выклікаў хуткую і аказаў пацярпелай першую дапамогу. Жанчына дастаўленая ў бальніцу.

Па словах Драздова, ён пачаў тармажэнне, але пазбегнуць ДТЗ не змог. У яго забралі пасведчанне кіроўцы. У цяперашні час па факце ДТЗ, якое адбылося ў нядзелю ў Маскве, праводзіцца праверка.

Тэлевядоўца мае намер наведаць пацярпелую ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0