ДТЗ адбылося сёння ў 12.05, паведамілі ва УДАІ Мінскага аблвыканкама. Кіроўца своечасова не зрэагаваў на цягнік. Як вынік, машына сутыкнулася з лакаматывам і скацілася па насыпу.
У Lexus спрацавалі падушкі бяспекі. Магчыма, менавіта гэта спрыяла таму, што трагедыі ўдалося пазбегнуць — абышлося без шпіталізацыі, хоць людзі, якія знаходзіліся ў машыне, былі дастаўленыя ў бліжэйшую бальніцу для агляду.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0