Дэпартамент фінансавага маніторынгу сумесна з органамі фінансавых расследаванняў пачалі масіраваную адпрацоўку афшорных кампаній, якія працуюць у Беларусі. Асаблівая ўвага надаецца звязкам з дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Як заявіў у ведамасным часопісе «ГК» галоўны інспектар ДФР КДК Раміль Сапараў, у апошні час у Беларусі ўдалося змяніць у лепшы бок сітуацыю з функцыянаваннем у краіне лжэпрадпрымальніцкіх структур, якія адводзілі ад падаткаабкладання велізарныя сродкі з рэальнага сектара эканомікі, у тым ліку ад дзейнасцi дзяржаўных прадпрыемстваў.

Па дадзеных КДК, за 2013—2016 гады ў Беларусі выяўлена 55 злачынных груп, якія займаліся рэгістрацыяй і функцыянаваннем больш чым тысячы лжэпрадпрымальніцкіх структур. Пры гэтым органамі фінансавых расследаванняў і фінансавай выведкай ужыты новы падыход да процідзеяння крымінальнаму фінансаваму бізнэсу, у выніку якога да адказнасці пачалі актыўна прыцягвацца і кліенты так званых «фінак». Была распрацавана нават спецыяльная праграма па выяўленні кліентуры лжэпрадпрымальніцкіх структур. За тыя ж 2013—2016 гады было выяўлена больш за 9 тыс. суб'ектаў рэальнага сектара эканомікі, якія праводзілі фінансавыя аперацыі з ілжэпрадпрымальнікамі.

Вынікам такога маштабнага наступлення на крымінальны фінансавы бізнэс стала не толькі значнае скарачэнне колькасці лжэпрадпрымальніцкіх структур у Беларусі, але таксама сур'ёзнае зніжэнне попыту на іх паслугі. Таму сёння дэпартамент фінансавага маніторынгу і Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК засяродзілі свае намаганні на выяўленні больш складаных фінансавых схем, у якіх істотную ролю граюць афшорныя кампаніі.

Як заявіў Раміль Сапараў, па сваёй сутнасці афшорную кампанію ў многіх выпадках можна разглядаць як ілжэпрадпрымальніцкую структуру. Акрамя таго, ні для каго не сакрэт, што для аналагічных мэтаў афшоры і ствараюцца, адзначае галоўны кантралёр Беларусі. Цяпер нават наладжаны бізнэс па продажы гатовых афшорных кампаній з комплексным юрыдычным суправаджэннем і са сваімі зіц-дырэктарамі. Таму ў беларускага бізнэсу ёсць вялікая спакуса ўвязацца ў сумнеўныя схемы з выкарыстаннем афшора. Аднак КДК у асобе Дэпартамента фінансавага маніторынгу і Дэпартамента фінансавых расследаванняў мае намер паставіць ім сур'ёзную заслону.

Пробны камень у бок афшорных кампаній, якія працуюць у Беларусі, быў кінуты яшчэ ў канцы 2015 года, калі фінансавая разведка выявіла афшор, бенефіцыярным уладальнікам якога з'яўляўся дырэктар беларускага завода. Выкарыстоўваючы сваю кампанію, дырэктар праводзіў праз яе буйныя здзелкі па куплі абсталявання, завышаючы рэальную цану больш чым у два разы. Гаворка ідзе пра мільёны даляраў, якія былі выведзеныя на афшорную кампанію, а затым легалізаваныя.

Зараз ДФМ і ДФР КДК пачалі маштабную працу па выяўленні незаконных фінансавых аперацый менавіта з выкарыстаннем афшорных кампаній, не забываючы і пра класічныя лжэпрадпрымальніцкія структуры.

Па словах Раміля Сапарава, у Беларусі ёсць свабодныя эканамічныя зоны і тэрыторыі, у якіх заканадаўствам прадугледжаны вызваленне ад падатку на прыбытак і таксама іншыя льготныя ўмовы для бізнэсу. Таму, лічыць галоўны кантралёр краіны, у Беларусі няма неабходнасці выкарыстання як лжэпрадпрымальніцкіх структур, так і афшорных кампаній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?