Фота: Следчы камітэт

Фота: Следчы камітэт

Паміж 49-гадовым мужчынам і яго 47-гадовай сужыцелькай адбыўся канфлікт на глебе рэўнасці, паведамляе Следчы камітэт.

Падчас сваркі падазраваны спачатку збіў сужыцельку, а пасля абліў яе гаручай вадкасцю і падпаліў. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы.

Беспрацоўны мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У цяперашні час ён затрыманы.

Раней падазраваны судзімасцяў не меў. Але ж сужыцелька раней звярталася ў праваахоўныя органы па факце прычынення ёй лёгкіх цялесных пашкоджанняў падазраваным, аднак крымінальны пераслед у дачыненні да мужчыны быў спынены ў сувязі з прымірэннем бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?