Расійскі журналіст Уладзімір Салаўёў расказаў пра свае ўражанні ад паездкі ў Беларусь. Ягоны маналог быў агучаны ў эфіры радыёстанцыі «Весці ФМ».
Пра арганізатараў
За тры месяцы яны рапартавалі, што прададзена 1600 білетаў і ўсе страшэнна шчаслівыя. А пасля пачаліся незразумелыя з’явы. Мне пачалі тлумачыць, што, можа, і не варта прыязджаць, мяне не хочуць бачыць, рыхтуюцца акцыі пратэсту, вам там небяспечна…
За тры дні на трох з чатырох інтэрнэт-сайтах, якія займаюцца продажамі, раптам напісана, што білеты купіць нельга. У апошні дзень пачынаецца актыўнае вяртанне білетаў. Забаўныя рэчы.
Людзі пыталіся лішні білецік, а арганізацыя Палаца зрабіла ўсё магчымае, каб білеты немагчыма было купіць. Што хацелі сказаць?
Пра КДБ
Куды ні пайду — адчуваю, што не адзін. Увесь час яшчэ вельмі інтэлігентныя людзі. Вельмі добры кіроўца, вельмі ветлівы, усё расказвае, усё ў яго добра — але з пінжака пагоны проста праступаюць.
Усё міла, але ніхто не спрабуе сказаць лішняе. Усе, калі нешта кажуць, адразу да «мікрафона» паварочваюцца ў любым памяшканні…
Пра беларускія СМІ
Тонкі слой лібералістычнай журналістыкі, які відавочна працуе па сваіх справах. Нейкія хлопчыкі няўстойлівай сэксуальнай арыентацыі, пакрыўджаныя, што іх не ўзялі фатографамі, якія пасля размяшчаюць заказныя паскудствы ў сеціве…
Задача была паказаць, што вечар прайшоў, але ты, Салаўёў, праваліўся.
Габрэйская журналістка і псеўдаліберальныя журналісты Беларусі падтрымліваюць і раскручваюць самыя нізкія формы нацыянал-фашызму. І гэта трагедыя, якая, на жаль, здараецца не ўпершыню.
Пра канфлікт з журналісткай Кацярынай Андрэевай з «Народнай волі»
Мне крычаць: «Вы пакрыўдзілі беларускую журналістку!» Яна кажа: «Я беларуская журналістка!»
Я думаю, зараз паваліцца і памрэ. Я думаю, галоўнае, каб не абсікалася. Усё ж халаднавата, не дай бог, падстыне, будзе цысціт. Не дай бог абсікаецца! Дзіця, што з гэтым рабіць?
Пра акцыю пратэсту
Перад канцэртам мне кажуць: там акцыя пратэсту, проста на прыступках. Я не магу выкласці вам аўдыёзапіс, таму што там мацюкі. Гэта беларуская інтэлігенцыя скандзіруе матам.
Я пайшоў да гэтых пратэстоўцаў, а мне да іх дайсці не даюць! Са мной мая ахова. Мяне на прыступках атакуе натоўп журналістаў.
Яны [пратэстоўцы — «НН»] да мяне тузануцца баяцца. Іх там дзесяць чалавек, і яны баяцца на мяне кінуцца. Яны не разумелі, што ім рабіць.
Падсумаванне
Мінск мяне любіць, беларусы мяне любяць, і я іх люблю. А мярзотныя нацысцкія прадажныя пачвары і грантаеды ў журналістыцы — ганьба габрэйскага народа — гуляюць у сваю гульню. І мая парада Лукашэнку, які ў ёй не мае патрэбы: Не трэба. Падлагоджвацца. Пад пачвараў.