На пашкоджаным чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі завяршылася ўстаноўка новага ахоўнага збудавання, паведамляюць інфармагенцтвы.

Getty

Канструкцыя са сталі і бетону ў форме авіяцыйнага ангара даўжынёй 165 і вышынёй 110 метраў важыць каля 36 тысяч тон.

Фінансаваў будаўніцтва Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, на ўзвядзенне было выдаткавана 1,63 млрд еўра.

Будаўніцтва аб'екта пачалося ў красавіку 2012 года. З-за вялікіх памераў аркі яе прыйшлося будаваць дзвюма часткамі, а затым злучаць іх. Цалкам здаць аб'ект плануецца да лістапада 2017 года. Разліковы тэрмін эксплуатацыі збудавання — 100 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0