Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі па выніках мінулага сезона салігорскі «Шахцёр» 29 лістапада абвясціў аб змене галоўнага трэнера: замест Сяргея Нікіфарэнкі каманду будзе трэніраваць Алег Кубараў.

50-гадовы спецыяліст у гэтым сезоне трэніраваў «Спартак» з Юрмалы і ўпершыню ў гісторыі клуба выйграў чэмпіянат Латвіі.

Да гэтага Кубараў узначальваў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», «Гомель», «Зімбру» і «Дачыю» з Малдовы. З «Гомелем» настаўнік выйграў бронзавыя медалі, Кубак і Суперкубак Беларусі, з «Зімбру» — Кубак і Суперкубак Малдовы.

Сяргей Нікіфарэнка трэніраваў «Шахцёр» з чэрвеня 2015 года і выйграў з салігорскай камандай бронзавыя і сярэбраныя медалі. Ён застанецца працаваць у «Шахцёры» на іншай пасадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?