Міністр аховы здароўя Бельгіі Магі Дэ Блок заявіла, што ўлады каралеўства афіцыйна прызнаюць «прафесійнае выгаранне» захворваннем, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на тэлеканал VRT.

in.ua

«Мы прызнаем яго захворваннем, звязаным з працай, што дазволіць нам прыняць меры па яго прафілактыцы на працоўным месцы», — сказала яна.

Удакладняецца, што, калі «выгаранне» будзе прызнанае захворваннем, звязаным з працоўнай дзейнасцю, гэта дазволіць да 70% павысіць суму кампенсацыі на медыцынскія выдаткі ад страхавой кампаніі.

Акрамя таго, адзначаецца, што ў Бельгіі «прафесійнае выгаранне» прымушае звяртацца па медыцынскую дапамогу да 10 тысяч чалавек штогод.

Прафесійнае выгаранне — гэта сіндром, які развіваецца на фоне хранічнага стрэсу і вядзе да вычарпаня эмацыйна-энергетычных і асобасных рэсурсаў працуючага чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?