1 ліпеня ў раёне ракі Дняпро ў Буда‑Кашалёўскім райне на пашы для жывёлы вучань 10 класа адной са школ Гомеля выпадкова застрэліў 18‑гадовага хлопца, жыхара вёскі Чабатовічы Буда‑Кашалёўскага раёна.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Буда‑Кашалёўскага раёна, выстрал быў зроблены з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы.
Падлетак узяў яе ў зараджаным стане і націснуў на курок у той момант, калі зброя была накіравана ў бок 18‑гадовага хлопца. Прагучаў выстрал, малады чалавек быў паранены ў паяснічную вобласць і памёр на месцы.
Пракуратура праводзіць следчыя дзеянні, высвятляе абставіны трагедыі.
0
0
0
0
0
0